Ахвяраванні
100% кожнага ахвяравання паступае напрамую на рахунак атрымальніка. Без камісій. Без пасярэднікаў.

ПАДАРЫ ДЗІЦЯЦІ НАВАГОДНІ ЦУД
аўтар: Dapamoga
Напярэдадні Новага года Dapamoga адкрывае дабрачынны збор на 1500 €, каб падрыхтаваць падарункі і арганізаваць святочны салодкі стол для дзяцей рэпрэсаваных беларусаў, якія жывуць у Літве.

Падтрымаем тэатральна-музычную імпрэзу «Будзем песьняй мінуўшчыну біць»
аўтар: Dapamoga feat. VARTA
Збіраем 300 еўра на арганізацыю тэатральна-музычнай імпрэзы «Будзем песьняй мінуўшчыну біць», прысвечанай Ночы (не)расстраляных паэтаў. Уваход бясплатны, а ваша падтрымка дапаможа захаваць беларускую культурную памяць!
Дзякуй усім, хто падтрымаў 💚

ДАПАМОЖАМ БЫЛОМУ ПАЛІТВЯЗНЮ МІКІЦЕ ЗАЛАТАРОВУ
аўтар: Dapamoga
Мікіта Залатароў — адзін з самых маладых былых палітвязняў Беларусі, які трапіў за краты ўсяго ў 16 гадоў. Пасля вызвалення ў сакавіку 2026 года ён жыве ў Літве, паступова адаптуецца да самастойнага жыцця і спрабуе навярстаць гады, праведзеныя ў зняволенні. Мікіта падпрацоўвае, але цяпер апынуўся ў складаным фінансавым становішчы. Мы збіраем 500 еўра, каб дапамагчы яму пакрыць бягучыя жыццёвыя выдаткі і падтрымаць на шляху да самастойнасці.

ДАПАМОЖАМ МІКІЦЕ САІДАВУ АПЛАЦІЦЬ АДВАКАТА
аўтар: Dapamoga
Мікіта Саідаў — 23-гадовы беларус і былы палітвязень, які цяпер жыве ў Літве. Ён стаў фігурантам крымінальнай справы пасля інцыдэнту каля офіса кампаніі RSI Europe у Вільні. Цяпер Мікіта вызвалены да суда, але крымінальны пераслед працягваецца. Яму патрэбная кваліфікаваная юрыдычная дапамога. Усе сабраныя сродкі пойдуць на аплату працы адваката.

QUIZAVA ЗАПУСКАЕ ЗБОР НА HALLOWEEN У БЕЛАРУСКІМ ЗАМКУ
аўтар: QUIZAVA feat. DAPAMOGA
Каманда QUIZAVA збірае 300 еўра на арганізацыю тэматычнага Halloween у мексіканскім стылі Día de los Muertos, які адбудзецца 31 кастрычніка ў Беларускім Замку. Сабраныя сродкі пойдуць на дэкарацыі, афармленне прасторы і тэхнічныя патрэбы. Уся праца арганізатараў — бясплатная. Дапамажыце нам стварыць сапраўднае свята разам!
Дзякуй усім, хто падтрымаў 💚

25 чалавек. Першы дзень свабоды. 100 € на першыя крокі
аўтар: Dapamoga VšĮ
Людзі, якія выйшлі з беларускіх турмаў пасля палітычнага пераследу, нярэдка аказваюцца за межамі сваёй краіны не па ўласнай волі. Замест вяртання дадому іх чакае вымушаны ад’езд і неабходнасць пачынаць жыццё нанова ў чужой краіне.
Дзякуй усім, хто падтрымаў 💚

Прадуктовая дапамога беларусам разам з Maisto bankas
аўтар: Dapamoga
Штотыдзень Dapamoga атрымлівае прадукты праз Maisto bankas і фарміруе з іх прадуктовыя наборы для беларусаў, вымушаных пакінуць Беларусь, якія сёння маюць патрэбу ў падтрымцы ў Літве.
Дзякуй усім, хто падтрымаў 💚

Збор у падтрымку сябра Dapamoga Аляксея Еўтушыка
аўтар: Dapamoga
Аляксей Еўтушык шмат гадоў дапамагаў беларусам, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь пасля рэпрэсій. Сёння дапамога патрэбная яму самому. Збіраем сродкі, каб дапамагчы Лёшу закрыць запазычанасць перад Sodra і аднавіць медыцынскае страхаванне. Час падтрымаць таго, хто падтрымліваў іншых.

Адзін беларус замежжа — адзін еўра для Украіны
аўтар: Валанцёрскі цэнтр “Сустрэча”
Агульны збор, каб паказаць, колькі беларусаў у замежжы падтрымліваюць Украіну. Адзін еўра — адзін чалавек, адзін голас салідарнасці. Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу вайсковым і цывільным ва Украіне.

6 гадоў Dapamoga — 6 000 еўра на падтрымку Беларускага Замка!
аўтар: Dapamoga
Напярэдадні 6-годдзя Dapamoga мы адкрываем святочны збор на 6 000 еўра. Сабраныя сродкі будуць накіраваныя на аплату камунальных плацяжоў, гаспадарчыя выдаткі і ўтрыманне Беларускага Замка — бяспечнай прасторы для былых палітвязняў, рэпрэсаваных беларусаў і тых, хто вымушана пакінуў радзіму. Разам дапаможам Замку і далей заставацца месцам падтрымкі, салідарнасці і надзеі.
Дзякуй усім, хто падтрымаў 💚

Дапаможам былому палітвязню Аляксею Санчуку і яго сям’і пачаць новае жыццё
аўтар: Dapamoga
Дапаможам былому палітвязню Аляксею Санчуку і яго сям’і пачаць новае жыццё пасля пяці гадоў зняволення. Сродкі будуць накіраваныя на жыллё, лячэнне, легалізацыю і адаптацыю ў Грузіі.

Збор на арганізацыю Дня Годнасці Беларусаў у Вільні - 9 жніўня 2026
аўтар: Dapamoga
У нядзелю, 9 жніўня, у Вільні адбудуцца мерапрыемствы, прысвечаныя шостай гадавіне падзей 9 жніўня 2020 года — дня, калі мільёны беларусаў зрабілі выбар на карысць свабоды, годнасці і дэмакратычнай будучыні сваёй краіны.
Дзякуй усім, хто падтрымаў 💚