Збор на лячэнне Дзмітрыя Гопты ў Рэабілітацыйным цэнтры

Збор на лячэнне Дзмітрыя Гопты ў Рэабілітацыйным цэнтры

UPD : 8 ліпеня адзін з блізкіх сяброў Dapamoga ахвяраваў 800 еўра на лячэнне Дзімы Гопты. Дзякуючы гэтаму сума збору зменшылася з 3500 да 2700 еўра.

Зараз Дзіма знаходзіцца ў рэабілітацыйным цэнтры «Naujas Gyvenimas» і дзякуючы дапамозе спецыялістаў крок за крокам змагаецца са сваёй залежнасцю. Гэта складаны і доўгі шлях, але цяпер ён праходзіць яго не адзін.

Мама Дзмітрыя, Вольга, выказвае вялікую падзяку ўсім, хто адгукнуўся і фінансава падтрымаў сям’ю ў пачатку года. Дзякуючы вашай дапамозе ўдалося аплаціць 5 месяцаў знаходжання Дзмітрыя ў цэнтры.

Спецыялісты, якія працуюць з Дзмітрыем, рэкамендуюць працягнуць праграму рэабілітацыі да канца гэтага года.

  • Кошт аднаго месяца знаходжання ў цэнтры — 500 еўра.
  • Для працягу лячэння неабходна аплаціць яшчэ 7 месяцаў (чэрвень — снежань).
  • Агульная неабходная сума — 3500 еўра.

На жаль, для сям’і гэта вельмі вялікія грошы. Таму сёння мы зноў просім вас аб дапамозе.

Кожны перавод — гэта не проста фінансавая падтрымка. Гэта шанец для чалавека вярнуцца да жыцця, аднавіць сябе і сваю будучыню.

Давайце дапаможам Дзмітрыю прайсці гэты шлях да канца!