6 гадоў Dapamoga — 6 000 еўра на падтрымку Беларускага Замка!
Автор: DapamogaПроверен


На пачатку верасня Dapamoga адзначыць сваё 6-годдзе.
За гэтыя гады мы разам дапамаглі тысячам беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму, падтрымлівалі былых палітвязняў, сем’і рэпрэсаваных, арганізоўвалі гуманітарную дапамогу, адукацыйныя і культурныя праекты, а Беларускі Замак стаў сапраўдным домам для многіх людзей, якія шукалі бяспеку і падтрымку.
Напярэдадні гэтай даты мы адкрываем святочны збор на 6 000 еўра. Гэта не выпадковая сума — прыгожы сімвал нашых шасці гадоў працы.
Сабраныя сродкі будуць накіраваныя на:
- аплату камунальных паслуг;
- гаспадарчыя выдаткі;
- утрыманне Беларускага Замка;
- падтрымку яго жыхароў — былых палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў, якія знайшлі тут часовы дом.
Кожнае ахвяраванне — гэта не толькі дапамога ў аплаце рахункаў. Гэта ўклад у тое, каб Беларускі Замак і надалей заставаўся месцам, дзе заўсёды можна атрымаць падтрымку, сустрэць сваіх і пачаць новы этап жыцця.
Дзякуй кожнаму, хто быў з намі ўсе гэтыя шэсць гадоў. Запрашаем далучыцца да нашага святочнага збору!