25 чалавек. Першы дзень свабоды. 100 € на першыя крокі

25 чалавек. Першы дзень свабоды. 100 € на першыя крокі

Dapamoga адкрывае збор для непасрэднай дапамогі былым палітвязням.

Наша першая задача — перадаць кожнаму вызваленаму 100 еўра на першыя кішэнныя выдаткі ў чужой краіне.

Гэта невялікая, сімвалічная дапамога. Але для нас гэта перш за ўсё спосаб сказаць чалавеку: мы вас чакалі, мы вам рады, вы не адны.

Мы запрашаем усіх, хто хоча і можа, далучыцца да гэтай ініцыятывы. Любая сума становіцца часткай нашай агульнай падтрымкі.

100 еўра кожнаму. Першыя крокі на волі — разам.