Збор на арганізацыю Дня Годнасці Беларусаў у Вільні - 9 жніўня 2026
Аўтар: DapamogaПраверана

Каб арганізаваць гэты важны для ўсёй беларускай супольнасці дзень на належным узроўні, мы адкрываем дабрачынны збор.
Мэта збору — 1250 еўра.
Сродкі будуць накіраваныя на:
• арэнду аўтамабіля, прычэпа і паліва;
• выступленні музыкаў;
• папяровыя сцяжкі;
• паветраныя шарыкі;
• кветкі і стужкі.
Кожны ваш унёсак — гэта дапамога ў захаванні памяці пра 2020 год, падтрымка беларускай супольнасці і магчымасць яшчэ раз паказаць, што мы застаёмся адзінымі ў імкненні да свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.
Будзем удзячныя за любую падтрымку.
Разам — дзеля памяці.
Разам — дзеля Беларусі.