ДАПАМОЖАМ БЫЛОМУ ПАЛІТВЯЗНЮ МІКІЦЕ ЗАЛАТАРОВУ

ДАПАМОЖАМ БЫЛОМУ ПАЛІТВЯЗНЮ МІКІЦЕ ЗАЛАТАРОВУ

Мікіта стаў адным з самых маладых палітычных зняволеных Беларусі. За краты ён трапіў усяго ў 16 гадоў — у тым узросце, калі ягоныя аднагодкі заканчвалі школу, будавалі планы на будучыню і рабілі першыя крокі ў самастойнае жыццё.

Замест гэтага Мікіта правёў важныя гады свайго сталення ў зняволенні.

Вясной 2026 года ён выйшаў на волю ў выніку перамоваў з удзелам амерыканскага прадстаўніка Джона Коўла і апынуўся ў Літве.

Ужо больш за паўгода Мікіта паступова адаптуецца да новага жыцця, вучыцца самастойнасці і спрабуе навярстаць той жыццёвы досвед, якога яго пазбавілі гады, праведзеныя ў калоніі.

Ён падпрацоўвае, імкнецца самастойна забяспечваць сябе і будуе планы на будучыню.

Але пачынаць дарослае жыццё з нуля, ды яшчэ і ў чужой краіне, — няпростая задача.

Сёння Мікіта апынуўся ў складаным фінансавым становішчы і звярнуўся да нас па дапамогу.

Мы адкрываем збор на 500 еўра, каб падтрымаць яго ў гэты няпросты перыяд і дапамагчы справіцца з бягучымі жыццёвымі выдаткамі.

Для кагосьці 500 еўра — звычайная сума. А для маладога чалавека, які толькі вучыцца жыць самастойна пасля гадоў зняволення, гэта магчымасць атрымаць неабходную падтрымку і крыху больш упэўненасці ў заўтрашнім дні.

Мы не можам вярнуць Мікіце гады, якія ён правёў за кратамі. Але можам дапамагчы яму зрабіць наступныя крокі на волі.

Будзем удзячныя за любую суму ахвяравання. Нават невялікі данат мае значэнне!