Прадуктовая дапамога беларусам разам з Maisto bankas

Прадуктовая дапамога беларусам разам з Maisto bankas

Кожны тыдзень у Беларускі Замак прывозяць прадукты. А крыху пазней яны ператвараюцца ў прадуктовыя наборы для беларусаў, вымушаных пакінуць Беларусь, якія сёння маюць патрэбу ў падтрымцы ў Літве.

Гэтыя прадукты Dapamoga рэгулярна атрымлівае праз Maisto bankas — літоўскую дабрачынную арганізацыю, якая дапамагае ратаваць прыдатныя да ўжывання прадукты ад марнавання і перадаваць іх арганізацыям, што падтрымліваюць людзей у складанай жыццёвай сітуацыі.

Dapamoga супрацоўнічае з Maisto bankas ужо не першы год. Штотыдзень мы атрымліваем прадукты, а нашы валанцёры фарміруюць з іх наборы, якія потым трапляюць да нашых падапечных.

Гэта беларусы, якія былі вымушаныя пакінуць сваю краіну праз рэпрэсіі і пачынаць жыццё наноў у Літве. Сярод іх ёсць сем’і з дзецьмі, пажылыя людзі, былыя палітвязні і тыя, хто сёння апынуўся ў складанай фінансавай сітуацыі.

Для кагосьці такі набор — магчымасць зэканоміць некалькі дзясяткаў еўра і накіраваць іх на арэнду жылля, лекі, транспарт ці іншыя неабходныя выдаткі.

Для кагосьці — проста важнае адчуванне, што ў цяжкі момант ты не застаўся адзін.

Але каб гэтая сістэма працягвала працаваць, Dapamoga таксама нясе выдаткі, звязаныя з рэгулярным атрыманнем прадуктаў праз Maisto bankas.

Таму сёння мы адкрываем збор на 1000 еўра, каб мець магчымасць працягваць атрымліваць прадукты і фарміраваць прадуктовыя наборы для беларусаў, якім патрэбная наша падтрымка.

Наша мэта — 1000 еўра.

5, 10, 20 еўра — любы ўнёсак мае значэнне. З невялікіх ахвяраванняў складаецца дапамога, якую штотыдзень атрымліваюць рэальныя людзі.

Дапаможам тым, хто быў вымушаны пакінуць свой дом, адчуць, што ў Літве яны не засталіся сам-насам са сваімі цяжкасцямі.

Падтрымайце наш збор.

А калі зараз няма магчымасці дапамагчы фінансава — падзяліцеся ім.

Разам мы можам працягваць рабіць простую, але вельмі патрэбную справу — дапамагаць людзям у самым неабходным.