Збор на арганізацыю мітынгу салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 21 мая

← Назад да кампаній

1 / 3

У чацвер, 21 мая, беларусы Вільні рыхтуюць вялікі мітынг салідарнасці з палітвязнямі Беларусі.

У гэты дзень мы хочам нагадаць свету пра людзей, якія застаюцца за кратамі за свае перакананні, словы, музыку, журналістыку, актывізм і любоў да свабоды.

Для падрыхтоўкі мерапрыемства арганізатары звяртаюцца з просьбай падтрымаць мітынг фінансава.

Мінімальна неабходная на дадзены момант сума — 1520 еўра.

Сродкі пойдуць на:

  • 680 € — гарадская рэклама да Дня салідарнасці з палітвязнямі
  • 300 € — друкаваныя матэрыялы
  • 350 € — выраб новага банера, прысвечанага палітвязням
  • 120 € — транспартныя выдаткі
  • 70 € — канцылярскія тавары і арганізацыйныя патрэбы

Любая падтрымка зараз вельмі важная!

Толькі разам мы можам працягваць гаварыць пра палітвязняў гучна і не дазволіць свету забыцца пра Беларусь!