QUIZAVA ЗАПУСКАЕ ЗБОР НА HALLOWEEN У БЕЛАРУСКІМ ЗАМКУ
Аўтар: QUIZAVA feat. DAPAMOGAПраверана

Сябры, пасля нашага нямецкага Oktoberfest мы працягваем падарожжа па краінах свету!
І гэтым разам адпраўляемся ў Мексіку, дзе пазнаёмімся з адной з самых яркіх і незвычайных традыцый — Día de los Muertos, Днём мёртвых!
Ужо ў суботу, 31 кастрычніка, каманда QUIZAVA хоча ператварыць Беларускі Замак у сапраўднае мексіканскае свята: з рознакаляровымі кветкамі, чарапамі, свечкамі, музыкай, тэматычнымі дэкарацыямі і, вядома ж, нашым квізам!
Але гэтым разам нам патрэбная ваша дапамога!
За час існавання QUIZAVA мы правялі ўжо нямала тэматычных вечароў. І дагэтуль усе выдаткі на афармленне, дэкарацыі і арганізацыйныя дробязі мы бралі на сябе.
Мы робім гэтыя святы з вялікай любоўю, укладаем у іх свой час, сілы, фантазію і ўласныя сродкі. Але каб працягваць развіваць праект і рабіць кожную наступную сустрэчу яшчэ больш цікавай і прыгожай, мы вырашылі ўпершыню звярнуцца па падтрымку да нашай супольнасці.
Наша мэта — сабраць 300 еўра.
Гэтыя грошы пойдуць выключна на:
• дэкарацыі і афармленне прасторы;
• тэхнічныя і арганізацыйныя патрэбы мерапрыемства.
Уся праца каманды QUIZAVA, як і раней, застаецца цалкам бясплатнай. Мы не збіраем грошы на ганарары арганізатарам — толькі на тое, што неабходна для стварэння самога свята.
Нават невялікі данат дапаможа нам зрабіць 31 кастрычніка сапраўды асаблівым вечарам у Замку.
А калі няма магчымасці падтрымаць фінансава, мы будзем вельмі ўдзячныя за распаўсюд гэтага допісу!
Давайце разам створым свята, якое запомніцца надоўга!
QUIZAVA — свята, якое мы ствараем разам!