Падтрымаем тэатральна-музычную імпрэзу «Будзем песьняй мінуўшчыну біць»

Падтрымаем тэатральна-музычную імпрэзу «Будзем песьняй мінуўшчыну біць»

29 кастрычніка 2026 года ў Вільні адбудзецца тэатральна-музычная імпрэза «Будзем песьняй мінуўшчыну біць», прысвечаная Ночы (не)расстраляных паэтаў.

29 кастрычніка 1937 года стала адной з самых трагічных дат у гісторыі беларускай культуры. У Мінску былі расстраляныя больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — паэты, пісьменнікі, навукоўцы і дзеячы культуры.

Амаль праз 90 гадоў мы працягваем захоўваць памяць пра людзей, чые жыцці былі абарваныя, але чые словы і творы перажылі сваіх аўтараў.

У гэты вечар беларускія акторы, музыкі і юныя навучэнцы тэатральнай школы VARTA аб’яднаюць тэатр, паэзію і жывую музыку ў адзінае сцэнічнае выказванне пра памяць, чалавечы лёс і моц мастацтва.

Тры часткі — тры мастацкія прасторы — адна гісторыя:

▪️ПРЫСУД — тэатралізаваная рэканструкцыя пасяджэння НКУС, прысвечанага вынясенню смяротных прысудаў беларускай інтэлігенцыі.

▪️ПАЭЗІЯ — сцэнічнае ўвасабленне паэмы Анатоля Вольнага «Кастусь Каліноўскі».

▪️ПЕСЬНЯ — жывая музыка на вершы расстраляных паэтаў і сучасныя беларускія песні ў выкананні гурта BAJSTRUK.

Чаму мы адкрываем збор?

Мы хочам, каб кожны ахвотны мог далучыцца да гэтай падзеі незалежна ад сваіх фінансавых магчымасцяў. Таму ўваход на імпрэзу будзе бясплатным.

Але нават бясплатныя для гледачоў культурныя мерапрыемствы патрабуюць арганізацыйных выдаткаў.

Менавіта таму мы адкрываем збор на 300 еўра, каб дапамагчы з арганізацыяй імпрэзы і яе правядзеннем.

Падтрымліваючы гэты збор, вы дапамагаеце не толькі арганізаваць тэатральны вечар. Вы дапамагаеце захаваць беларускую культурную памяць і перадаць яе наступным пакаленням.

Мы не можам змяніць мінулае. Але можам зрабіць так, каб галасы тых, каго спрабавалі прымусіць замаўчаць, працягвалі гучаць.

Будзем удзячныя за любое ахвяраванне. Кожныя 5, 10 ці 20 еўра набліжаюць нас да мэты!